Logo
Print this page

Умацаванне купала, аднаўленне жывапісу - якія работы правядуць у Будславе ў 2022 і наступных гадах

Планы па рэстаўрацыі распісаны на 11 гадоў - толькі ў 2033 годзе запланавана заканчэнне аднаўлення інтэр'ераў

Стала вядома пра планы работ у будслаўскім касцёле на 2022 і наступныя гады. Нацыянальны санктуарый паведаміў у сваім Instagram, што першапачатковая задача - завяршыць умацаванне купала, а пры наяўнасці сродкаў - аднавіць купальны жывапіс. Таксама сёлета працягнецца комплекс навукова-даследчых работ і маніторынг стану канструкцый, праектныя работы.

Планы на наступныя гады - умацаванне падмуркаў. Сцены і скляпенні маюць шмат расколін, таму іх таксама будуць умацоўваць. Часовае пакрыццё даху дэмантуюць і зробяць сталы дах да 2024 г. Найбольш працяглы працэс - рэстаўрацыя інтэр'ераў, якая запланавана на 2024-2033 г. Пытанне аб рэстаўрацыі аргана пакуль застаецца адкрытым.

Таксама паведамляецца, што на працы сабрана амаль 1,4 млн рублёў, асноўная частка - ахвяраванні ад фізічных асоб. Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай дзякуе ахвярадаўцам і спадзяецца, што матэрыяльная і малітоўная падтрымка працягнецца. Пералічыць ахвяраванні можна па рэквізітах >>>

Дарэчы, у апошнія дні ў Будславе зноў давялося працаваць альпіністам - ачышчаць ад снегу дах, каб не дапусціць пагрозу яго абвальвання.

Last modified onАўторак, 15 Люты 2022 18:05
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.