Не маўчыце. Беларускія вернікі звярнуліся да біскупаў у сувязі з нападам Расіі на Украіну
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Ідзе збор подпісаў пад адкрытым лістом, у якім пералічаны патрабаванні да іерархаў
Апублікаваны ліст групы вернікаў да каталіцкіх біскупаў Беларусі ў сувязі з пачаткам расійскай агрэсіі на Украіну і выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі ў якасці плацдарма для расійскіх войскаў. У сувязі з гэтым вернікі патрабуюць склікаць пазачарговае пасяджанне Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў. У звароце вернікі выказваюць просьбу і патрабаванне:
- пачаць збор гуманітарнай дапамогі для жыхароў Украіны (выкарыстоўваючы сетку парафій, нацыянальны і дыяцэзільныя Caritas)
- арганізаваць бесперапыннае малітоўнае чуванне ва ўсіх касцёлах Беларусі з мэтай спынення вайны і вяртання справядлівасці
- даць ясную і зразумелую маральную ацэнку агрэсіі расійскіх войскаў супраць Украіны, удзелу ў гэтым Беларусі і магчымай мабілізацыі, якая адбываецца ці плануецца.
«Мы, католікі Беларусі і людзі добрай волі, не згодныя на маўчанне і бяздзеянне», - адзначаецца ў лісце.
Распачаты збор подпісаў пад зваротам - яны будуць перададзены ў курыі дыяцэзій Беларусі. Прачытаць ліст цалкам і падпісаць яго можна па спасылцы >>>
Раней Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі звярталася з паведамленнем аб закліку да посту і малітвы ў інтэнцыі міру ва Украіне паводле заявы Папы Францішка.
Media
Related items
-
У каталіцкую семінарыю ў Беларусі залічаны 6 чалавек – меней, чым летась
-
Сітуацыя была сур'ёзная. Арцыбіскуп Кандрусевіч – ужо 10 дзён у шпіталі
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі дзяржаўнага клубу, але па-свойму
-
Ратуючы дзіця, загінула верніца ў Уфе. Яна была ў пілігрымцы ў Беларусі