Праз два гады Святая Зямля адкрываецца для пілігрымаў і турыстаў - на Пасху
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Доўгія абмежаванні з-за Covid-19 рэзка паўплывалі на становішча хрысціян, якія жывуць у Ізраілі
Два гады пандэмічных абмежаванняў, а значыць, адсутнасць вернікаў і адсутнасць працы, рэзка паўплывалі на становішча хрысціян, якія жывуць у Ізраілі. “Мы спадзяемся, што ў святочныя дні вуліцы Іерусаліма, Бэтлеема і Назарэта зноў будуць запоўненыя”, - цытуе айца Франчэска Патон, кусташа Святой Зямлі vaticannews.va/be.
Як ён прызнаўся, францішкане разлічваюць на ахвяраванні, якія збіраюцца ў Вялікую пятніцу. Яны дазваляюць утрымліваць святыя месцы і мясцовыя парафіі, весці асветніцкую і дабрачынную дзейнасць. Частка з іх накіроўваецца ў распараджэнне Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў і прызначаецца на падрыхтоўку духавенства і функцыянаванне Касцёла на ўсім Блізкім Усходзе.
“Для нас ахвяраванні вернікаў у Вялікую пятніцу маюць вырашальнае значэнне. У апошнія гады збіралася толькі палова ад сумы, што паставіла нас у вельмі цяжкае становішча, бо не хапала грошай на ўтрыманне санктуарыяў і парафій. Аднак недахоп даходаў не прымусіў нас адмовіцца ад сваёй місіі. У апошнія два гады мы праводзілі нармальную душпастырскую, дабрачынную і асветніцкую дзейнасць для больш чым 10 тысяч вучняў”, - адзначыў айцец Патон.
Францішканін прызнаўся, што сродкі ідуць і на дапамогу бежанцам. “Зараз у Еўропе ў цэнтры ўвагі ўцекачы з Украіны, але не будзем забывацца, што ўжо шмат гадоў ідзе вайна ў Сірыі, і адтуль прыбывае шмат людзей. Таксама на Кіпры з насельніцтвам усяго 800 тысяч знаходзіцца велізарная колькасць мігрантаў і бежанцаў, якія таксама маюць патрэбу ў падтрымцы. Таму збор ахвяраванняў у Вялікую пятніцу для нас з’яўляецца чымсьці неабходным, ён дазваляе працягваць нашу місію і несці дапамогу тым, каму яна па-сапраўднаму неабходна”, - заявіў кусташ Святой Зямлі.
Related items
- Глядзець, чытаць, удзельнічаць: праваслаўная Велікодная служба па-беларуску з анлайн-трансляцыяй пройдзе ў Вільні
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- З 7 дзецьмі пасля 25 сутак вядомы прапаведнік пакінуў Беларусь
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне