Logo
Print this page

Цяпер і ў Беластоку. Ужо ў 7 гарадах Польшчы праводзяць святую Імшу па-беларуску

Для беларускіх мігрантаў-католікаў служаць святары-беларусы і польскія святары, якія раней служылі ў Беларусі

У сувязі з масавай міграцыяй беларусаў у Польшчу, якая адбываецца на працягу апошніх двух гадоў, усё ў большай колькасці польскіх гарадоў пачынаюць ладзіць святую Імшу на беларускай мове. З першай нядзелі Адвэнта, 27 лістапада, пачнуцца беларускія Імшы ў Беластоку, а ўжо цяпер існуюць душпастырствы беларусаў у Варшаве, Кракаве, Вроцлаве, Лодзі, Гданьску і Любліне.

На старонцы душпастырства беларусаў у Варшаве пералічаны гарады, час і месца правядзення беларускамоўных Імшаў. У самой польскай сталіцы Эўхарыстыя на-беларуску цэлебруецца ў 11.30 і 18.00 ў нядзелю і ўрачыстасці, таксама а 18-й гадзіне па панядзелках і чацвяргах.

Як правіла, для беларускіх мігрантаў у Польшчы служаць святары-беларусы і польскія святары, якія раней служылі ў Беларусі.

Дарэчы, 18 лістапада адбылася сустрэча старшыні Рады епіскапату Канферэнцыі па справах мігрантаў, турызма і пілігрымак біскупа Кшыштафа Задаркі з душпастырамі супольнасцяў мігрантаў у Польшчы.

Last modified onПятніца, 18 Лістапад 2022 19:05
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.