Відэа: за вяртанне Чырвонага касцёла католікі ў Мінску маліліся цэлую ноч
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Святую Імшу цэлебраваў пробашч парафіі святога Сымона і святой Алены ксёндз Уладзіслаў Завальнюк.
У капліцы Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра з 3 на 4 сакавіка прайшло начное малітоўнае чуванне ў інтэнцыі вяртання вернікам закрытага Чырвонага касцёла. Ужо амаль паўгода як храм апячатаны – пасля дзіўнага інцыдэнту з пажарам, пра абставіны якога дагэтуль афіцыйна нічога не паведамілі. Жыццё шматлікай каталіцкай парафіі святога Сымона і святой Алены практычна спынена. Святары жывуць у плябаніі, з якой яны адмовіліся высяляцца, – без ацяплення, электрычнасці і вады.
Усю ноч, з 22.00 да 6.30 дзясяткі католікаў Мінска маліліся аб аднаўленні парафіяльнага жыцця ў Чырвоным касцёле. Вернікі ўдзельнічалі ў святой Імшы, якую служыў пробашч парафіі святога Сымона і святой Алены ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам чыталі малітву Ружанца і да Святога Духа, удзельнічалі ў набажэнстве да Божай Міласэрнасці і малітве праслаўлення — у тым ліку са спевамі.

Фота: samaranin.by
Media
Related items
-
Не да ацяплення. У Будславе абвясцілі збор буйной сумы на працяг рэстаўрацыі
-
У кіеўскім касцёле паказалі, як саграваюць людзей у маразы
-
У Гомелі развіталіся са спачылым біскупам Казімірам Велікасельцам – быў і праваслаўны іерарх
-
«Духоўны цэнтр» замярзае. У Будславе няма ацяплення – і гэта не праблема?
-
Памёр біскуп Казімір Велікаселец – найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі. Якім быў яго апошні дзень?