Logo
Print this page

Свята Першай Камуніі адзначаюць у касцёлах. Як гэта было ў Пінску – відэа

«Калі б анёлы маглі зайздросціць, яны зайздросцілі б нам у прыняцці святой Камуніі», – пісала святая Фаўстына Кавальская.

Традыцыйна на працягу траўня ў каталіцкіх парафіях адбываюцца святы Першай Святой Камуніі. Падчас урачыстых святых Імшаў упершыню прымаюць Цела Хрыстова дзеці, якія рыхтаваліся да гэтай падзеі на працягу некалькіх гадоў катэхезы ў Нядзельных школах. Гэтаму папярэднічаюць іспыты на веданне асноваў хрысціянскай веры і сакрамэнт пакаяння – першая споведзь.

Дзеці апранаюць белае адзенне як сімвал чысціні і святасці. Яны трымаюць у руках запаленыя свечкі – знак Хрыста як Святла да свету і арыенціра ў сваім жыцці.

«Калі б анёлы маглі зайздросціць, яны зайздросцілі б нам у прыняцці святой Камуніі, у якой Бог цесна звязаны са сваім стварэннем. У такую цесную сувязь Ён не ўваходзіць нават з анёламі», – пісала святая Фаўстына Кавальская ў сваім «Дзённіку».

Як адбывалася свята Першай Святой Камуніі ў пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, паказалі ў парафіяльным Instagram. Сёлета тут упершыню сустрэліся з Езусам Хрыстом у Эўхарыстыі 11 дзяцей. Урачыстую цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка.

Last modified onНядзеля, 14 Май 2023 18:12
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.