Logo
Print this page

Беларускія праваслаўныя Вільні адзначаць Дзяды ўшанаваннем ахвяр рэпрэсій

Вернікі прыбяруць могілкі беларускіх дзеячаў, прачытаюць вершы расстраляных паэтаў.

Праваслаўныя вернікі з Беларусі, якія цяпер жывуць у Вільні, рыхтуюцца да Бацькоўскай суботы або да Дзядоў, як называюць у народзе дзень ушанавання памяці продкаў і малітвы за спачылых. Па праваслаўным календары сёлета гэта 28 кастрычніка.

«У гэты дзень будзем служыць заўпакойную літургію. У нядзелю 29 кастрычніка на Літургіі будзем памінаць «расстраляных паэтаў», а таксама ўсіх ахвяр бязбожнага камуністычнага рэжыму. На заўпакойнай літургійнай малітве будзем чытаць іх імёны. На паслялітургійнай сябрыне пачытаем вершы забітых Саветамі паэтаў», – паведаміў на сваёй старонцы протаіерэй Георгій Рой.

Таксама ён звярнуўся з просьбай прыбраць беларускія магілы на Віленскіх могілках:

«Наша грамада бярэ пад увагу Ефрасіннеўскія могілкі, дзе пахаваны шэраг беларускіх дзеячаў і выбітных асобаў нашай гісторыі. Было б правільна і добра запаліць на беларускіх пахаваннях памінальныя знічы».

На прыбіранне могілак запрашаюць у суботу 21 кастрычніка. Час і месца збору талакі – а 12-й гадзіне на ніжняй паркоўцы каля Ефрасіньеўскіх могілак.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Тым часам беларуская каталіцкая супольнасць у Вільні штогод ладзіць добраўпарадкаванне беларускіх пахаванняў у Вільні і ваколіцах – як каталіцкіх, так і праваслаўных, паведамілі Katolik.life у беларускай парафіі святога Барталамея.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.