Фота, якімі хочацца дзяліцца: іерархі гушкаюцца на арэлях
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Мілыя здымкі з духавенствам у нефармальнай абстаноўцы апублікаваў гудагайскі санктуарый.
Санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі 24 кастрычніка наведалі арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч і Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. Каталіцкія іерархі памаліліся за памерлых кармэлітаў – браты гэтай кангрэгацыі апякуюцца санктуарыем.
А таксама госці благаславілі працу айца Казімежа, манаха, які служыць у Гудагаі, – вялікія драўляныя арэлі. Іерархі іх не толькі благаславілі, але пагушкаліся на іх – выпрабавалі канструкцыю на трываласць.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Мілыя кадры з біскупамі і манахамі ў нефармальнай абстаноўцы апублікавалі на старонцы санктуарыя. На здымкі трапіў і вядомы многім вернікам сабачка.
Фота: Міша Падарэцкі, Аркадзь Куляха OCD
Related items
- 9 траўня ў дзень Унебаўшэсця Пана католікі моляцца аб супакоі на зямлі
- Манах з Гудагая зрабіў арэлі для парафіі ў Мінску
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп