З беларускім каларытам: як упрыгожылі алтар у мінскім касцёле
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Чаму лён і што азначаюць краты – майстар патлумачыла сэнс сваёй работы [фота]
У рыма-каталіцкай парафіі Святога Францішка Асізскага ў Мінску з’явіўся новы алтарны абрус ручной работы. Пра яго асаблівасці распавялі на старонцы парафіі:
«З’явіўся ён не выпадкова, а менавіта на перыяд Вялікага посту. Аўтар абрусу – Галіна Бекоева. Матэрыял – лён. Тэхніка выканання – шыццё, мярэжка».
У парафіі патлумачылі, што абрус мае пэўны сэнс, які аўтар ўклаў пры яго стварэнні (фота глядзіце ніжэй):
«Колеры выбраныя не выпадкова. Шэры, грубы лён перадае сціпласць Хрыста і Яго блізкасць да простага народу. Бардовы колер – ахвяра і бязвінна пралітая кроў».
Час Вялікага посту – гэта час нашага блукання па пустыні, час пераасэнсавання нашых думак, паводзінаў, пошук выхаду з няволі грахоў, пошук шляху да свабоды і братэрства, прывялі ў парафіі словы майстра Галіны Бекоевай:
«Праз краты нашага нежадання, занятасці, стомленасці, часам ляноты трэба знайсці час для Бога ў нашым жыцці, які ахвяраваў Свайго Сына за нас, Яго Цела і Кроў. Хачу пажадаць у гэты час пастарацца ацаніць, усвядоміць сваю адпаведнасць Божым планам наконт нас і адчуць, што Бог заўседы з намі».
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Топ-7 фота і відэа: католікі Беларусі святкуюць Божае Нараджэнне
-
У Сапоцкіне паказалі, як выглядае згарэлы дах касцёла, і пачалі рамонт
-
Дзе глядзець відэа-онлайн на Раство-2025 – падборка трансляцый з касцёлаў
-
Цяпер – і на Новы год. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пост 2 студзеня
-
Дзіўную нестыкоўку заўважылі ў беларускім і польскім перакладах Евангелля. Які з іх больш карэктны?