Планавая шпіталізацыя: арцыбіскуп Кандрусевіч пачаў Вялікі пост у лякарні
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Да малітвы за ганаровага іерарха запрасілі вернікаў. Напярэдадні ён звяртаўся са Словам, у якім заклікаў прабудзіць сумленне.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі падчас святой Імшы ў мінскай архікатэдры 21 лютага запрасіў вернікаў да малітвы за арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча. Ён паведаміў, што ганаровы іерарх знаходзіцца ў шпіталі.
Нічога экстраннага не здарылася – шпіталізацыя з'яўляецца планавай, удакладнілі Katolik.life у Курыі архідыяцэзіі. Нагадаем, арцыбіскупу Тадэвушу споўнілася 78 гадоў, а год таму ён перажыў аперацыю па выдаленні пухліны.
Напярэдадні Вялікага посту іерарх звяртаўся са Словам, у якім тлумачыў, чаму неабходна выходзіць у духоўную «пустыню» і падкрэсліваў, што гэта час, каб прабудзіць сумленне.
А свой Вялікі пост ганаровы іерарх праводзіць у лякарні, таму мае асаблівую патрэбу ў малітоўнай падтрымцы.
Галоўнае фота – арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч падчас святкавання свайго Дня нараджэння 3 студзеня 2024 года (фота – Святлана Шэндрык). Ніжэй – падчас наведвання санктуарыя ў Гудагаі ў кастрычніку 2023 года (фота – айцец Аркадзь Куляха).
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
- Святары з Шуміліна застаюцца ў зняволенні, таксама была затрымана парафіянка
- 9 траўня ў дзень Унебаўшэсця Пана католікі моляцца аб супакоі на зямлі
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная