Папа Рымскі і Патрыярх Канстанцінопальскі падпісалі гістарычную дэкларацыю
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (1)
Папа і Патрыярх «з нецярпеннем чакаюць таго дня», калі дзве Царквы будуць «сумесна ўдзельнічаць у эўхарыстычнай Вячэры».
25 мая 2014 г. вечарам у памяшканні Апостальскай дэлегатуры ў Іерусаліме адбылася прыватная сустрэча паміж папам Францішкам і Патрыярхам Барталамеем І. Яе вынікам стала абвяшчэнне сумеснай дэкларацыі, якая складаецца з дзесяці пунктаў. У ёй гаворыцца, што сустрэча паміж “біскупамі Цэркваў Рыму і Канстантынопаля” з’яўляецца “крыніцай глыбокай духоўнай радасці” і плёнам Божага Провіду. Папа і Патрыярх “з нецярпеннем чакаюць таго дня”, калі дзве Царквы будуць “сумесна ўдзельнічаць у Эўхарыстычнай Вячэры”. Гэтага можна асягнуць “праз вызнаванне адзінай веры, пастаянную малітву, унутранае навяртанне, абнаўленне жыцця і братэрскі дыялог”. Прычым, мэтай тэалагічнай складаючай дыялогу не павінен быць пошук нейкага кампрамісу, але паглыбленне разумення ўсёй праўды , якую Хрыстус даў свайму Касцёлу.
У дэкларацыі гаворыцца, што дзве Царквы “абавязаны даць агульнае сведчанне Божай любові да ўсіх людзей”, працуючы разам “у абароне годнасці чалавечай асобы на кожным этапе яе жыцця і святасці сям’і, заснаванай на сужэнстве”. Трэба сумесна вырашаць пытанні голаду, беднасці, непісьменнасці, несправядлівага размеркавання рэсурсаў, неадказных адносін да планеты.
Адзіныя намаганні хрысціян патрэбныя таксама і ў абароне “публічнага вызнавання сваёй веры”. “У гэтым святым горадзе Іерусаліме, мы выказваем нашу глыбокую заклапочанасць агульнай сітуацыяй хрысціян у краінах Блізкага Усходу і іх правам заставацца паўнапраўнымі грамадзянамі на сваіх радзімах”, - адзначылі Францішак і Барталамей І. Яны выказалі перакананне, што “праз агульнае сведчанне Добрай Навіны Евангелля” дзве Царквы разам “могуць быць у стане дапамагчы людзям нашага часу, нанова адкрыць для сябе шлях, які вядзе да ісціны, справядлівасці і міру”.
Related items
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- Глядзець, чытаць, удзельнічаць: праваслаўная Велікодная служба па-беларуску з анлайн-трансляцыяй пройдзе ў Вільні
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў