Logo
Print this page

Папа аб цэлібаце: дзверы заўсёды адчыненыя

Францішак нагадаў пра тое, што ў Каталіцкім Касцёле ёсць жанатыя святары - ва ўсходніх абрадах.

Размова Пантыфіка з журналістамі была вельмі шчырай і адкрытай. Прагучалі розныя, часам вельмі вострыя, пытанні. Супрацоўнікі СМІ запыталіся пра будучыню цэлібата ў Рыма-каталіцкім Касцёле.

“Цэлібат – гэта не дагмат веры, але правіла жыцця”, - сказаў Францішак.

Папа дадаў, што ён асабіста вельмі цэніць цэлібат і лічыць, што ён з’яўляецца “дарам для Касцёла”. Аднак, паколькі ён не з’яўляецца дагматам веры, “дзверы заўсёды адчыненыя”.

Францішак нагадаў аб тым, што ў Каталіцкім Касцёле ёсць жанатыя святары – ва ўсходніх абрадах.

Ватыканскае радыё.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.