Logo
Print this page

У сустрэчы біскупаў Еўразіі ў Астане ўдзельнічаюць беларускія іерархі

Біскупы наведалі былы савецкі лагер для палітзняволеных у рамках першага дня сустрэчы.

У Астане 19 верасня пачалася брацкая сустрэча каталіцкіх біскупаў Еўразіі, на якой сабраліся біскупы Казахстана, Расіі, Беларусі, Кыргызстана, Узбекістана, Таджыкістана, Туркменістана, Азербайджана і Манголіі.

Як паведамілі Katolik.life у Каталіцкай інфармацыйнай службе Цэнтральнай Азіі, фармат сустрэчы больш прыватны, чым публічны. Па яе выніках служба падрыхтуе аглядны матэрыял і відэарэпартаж.

Першы дзень сустрэчы уключаў святую Імшу, паездку ў мемарыяльны комплекс на месцы былога савецкага лагера для палітзняволеных АЛЖИР (Акмалінскі Лагер Жонак Здраднікаў Радзімы, уваходзіў у сістэму ГУЛАГа), першую працоўную сустрэчу і паездку ў францішканскі кляштар у Астане.

На прадастаўленых службай фота бачна, што з беларускіх іерархаў у сустрэчы ўдзельнічаюць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Генеральны вікарый архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Нагадаем, новыя беларускія біскупы тым часам удзельнічаюць у курсах у Рыме і сустракаліся з Папам Францішкам.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

 

Last modified onЧацвер, 19 Верасень 2024 18:55
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.