Каталіцкая і праваслаўныя Цэрквы выступаюць за рэлігійнае выхаванне ў школах Беларусі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
«Важна даць магчымасць дзецям і моладзі атрымаць рэлігійную адукацыю, каб маладое пакаленне магло развівацца гарманічна».
Падчас правядзення міжнароднай навуковай канферэнцыі «Рэлігія і адукацыя ў свецкім грамадстве», якая праходзіць 27-28 мая ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выступілі кіраўнікі Каталіцкай і Праваслаўнай Цэркваў Беларусі.
У сваім дакладзе каталіцкі арцыбіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў:
- Дзякуй Богу, ужо прайшлі часы, калі рэлігію называлі опіюмам для народа і сцвярджалі, што рэлігія і навука несумяшчальныя і супярэчаць адзін аднаму.
Прадстаяцель КЦ заявіў, што адным са спосабаў духоўнага ўзбагачэння выхавання моладзі з'яўляецца ўключэнне рэлігійнага выхавання ў свецкую школу:
- Важна даць магчымасць дзецям і моладзі атрымаць рэлігійную адукацыю, каб маладое пакаленне магло развівацца гарманічна.
Таксама Мітрапаліт падкрэсліў, што «ў сучасным свеце адчуваецца вялікая актыўнасць нетрадыцыйных і нават дэструктыўных рэлігійных рухаў, якія ў першую чаргу імкнуцца ўплываць на моладзь».
Праваслаўны мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел таксама ўпэўнены, што рэлігія павінна прысутнічаць у сістэме адукацыі:
- Галоўная задача - каб захаваць магчымасць выбару і даць сілы ісці па выбраным шляху. Гаворка не ідзе аб стварэнні нейкай «хрысціянскай матэматыкі» або «праваслаўнай фізікі». Мы верым, што выкладанне прыродазнаўчых дысцыплін, вольнае ад прадузятага стаўлення да рэлігіі, здольна навесці чалавека на пытанне пра існаванне Бога. І справай яго свабоднага выбару будзе сказаць Богу «так» або «не».
Мітрапаліт лічыць, што «нельга перакладаць ўсе нягоды выхавання будучых пакаленняў на дзіцячыя сады і школы.
Related items
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- Глядзець, чытаць, удзельнічаць: праваслаўная Велікодная служба па-беларуску з анлайн-трансляцыяй пройдзе ў Вільні
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла