Каталікі і праваслаўныя святкуюць Унебаўшэсце Гасподняе
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Пасля Унебаўшэсця Збавіцель не пакінуў свет, Ён нябачна прысутнічае паблізу кожнага чалавека.
У 40-ы дзень пасля Вялікадня - а ў гэтым годзе ён прыпадае на 29 траўня - вялікае свята Унебаўшэсце Гасподняе адзначаюць адначасова ўсе хрысціяне: каталікі, праваслаўныя і пратэстанты. Бо ў гэты раз Уваскрасенне Хрыстова святкавалі ў адзін дзень усе хрысціянскія канфесіі.
Унебаўшэсце - гэта усшэсце Ісуса Хрыста ў плоці на Неба. Як гаворыць Евангелле, Ісус з'явіўся Адзінаццаці Апосталам і сказаў ісці па ўсім свеце і абвяшчаць Евангелле: «Хто будзе верыць і хрысьціцца, выратаваны будзе». Хрыстос сказаў, што ў Яго імя будуць выганяць нячыстых, гаварыць новымі мовамі, вылечваць хворых. Пасля гэтага Гасподзь Ісус узнёсся на Неба. Апосталам жа паабяцаў паслаць Суцяшальніка - Святога Духа (свята Пяцідзесятніцы каталікі ў гэтым годзе будуць святкаваць 8 чэрвеня).
Паводле вучэння царквы, пасля Унебаўшэсця Збавіцель не пакінуў свет, Ён нябачна прысутнічае паблізу кожнага чалавека. Таксама Царква верыць у містычную прысутнасць Хрыста ў сакрамэнце Эўхарыстыі, калі хлеб і віно становяцца Целам і Крывёю Госпада.
Свята Унебаўшэсця з'яўляецца для ўсіх хрысціянаў абавязковым, то бок у гэты дзень вернік павінен наведаць у храме святочную службу.
Related items
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- Глядзець, чытаць, удзельнічаць: праваслаўная Велікодная служба па-беларуску з анлайн-трансляцыяй пройдзе ў Вільні
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад