Logo
Print this page

Мінская моладзь распрацавала шпалеры для смартфонаў на Адвэнт

Усяго даступна восем варыянтаў малюнкаў пад розныя памеры экранаў.

Душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прадставіла шпалеры на Адвэнт для смартфона. Маладыя католікі распрацавалі арыгінальныя стылёвыя малюнкі з надпісамі на беларускай мове:

«Дзелімся цудоўнымі шпалерамі для тэлефона, каб яны нагадвалі вам пра важны час Адвэнту і Божага Нараджэння».

Усяго даступна восем варыянтаў малюнкаў, у тым ліку – з календаром на беларускай лацініцы, з цытатай з Бібліі: «Шукайце Пана, пакуль Ён дазваляе знайсці сябе, клічце Яго, пакуль Ён блізка».

Усе шпалеры выкладзены ў двух фарматах – пад розныя памеры экранаў смартфонаў (глядзіце ніжэй).

Спампаваць малюнкі ў добрай якасці можна ў каментарах да гэтага паведамлення на канале душпастырства.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

Last modified onПанядзелак, 02 Снежань 2024 14:33
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.