Logo
Print this page

Ксёндз паказвае, як «калядуе» па вёсках Гродзеншчыны

Таксама святар дзеліцца фотазамалёўкамі аб прыгажосці роднага краю.

Пробашч касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлава ксёндз Андрэй Лішко выкладае ў парафіяльным Instagram здымкі з наведвання дамоў вернікаў падчас калядных душпастырскіх візітаў.

Пад рубрыкай «Ходзіць ксёндз па калядзе» святар публікуе сэлфі з парафіянамі, паказвае хатнія алтарыкі, а таксама дзеліцца фота з мясцовымі краявідамі (глядзіце ніжэй).

«Асвячэнне дома – момант, калі святар наведвае месцы, дзе жывуць вернiкi, каб несцi супакой паводле наказу Хрыста, – тлумачыў пробашч парафіі ў Фаніпалі ксёндз Дзяніс Шастаковіч. – Да таго ж гэта евангелізацыя, бо наведванне дамоў дае святару магчымасць паразмаўляць пра Хрыста і справы збаўлення. Таксама наведванне дамоў дапамагае душпастыру зразумець духоўныя недамаганнi вернікаў, іх патрэбы.

Супольная малітва святара і жыхароў дому прызывае Божае бласлаўленне і знішчае ўплыў злой сілы як для дамачадцаў, так і для месца, у якім яны жывуць».

Media

Last modified onАўторак, 21 Студзень 2025 14:41
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.