Logo
Print this page

Вынік – пазітыўны. Будаўніцтва новага санктуарыя ў Беларусі адобрана

«Рэзідэнцыю» Каралевы Беларусі пабудуюць на Магілёўшчыне.

Бялыніцкі райвыканкам завяршыў грамадскае абмеркаванне канцэпцыі будаўніцтва касцёла Маці Божай Бялыніцкай, пра якое мы распавядалі.

Як стала вядома, абмеркаванне завяршылася са станоўчым вынікам – будаўніцтва адобрана. Таму цяпер змогуць завяршыць праектаванне і перайсці да наступнага кроку – гэта экспертыза праекта.

Тым часам парафія збірае ахвяраванні на будаўніцтва святыні (рэквізіты – ніжэй). Нагадаем, узвядзенне касцёлаў у Беларусі адбываецца не на дзяржаўныя сродкі, а выключна на ахвяраванні.

Храм у Бялынічах будзе не проста касцёлам, а санктуарыем, якіх у Беларусі не шмат. Санктуарый – гэта аб'ект паломніцтваў, святое месца, дзе знаходзіцца цудатворная ікона або фігура.

Бялынічы вядомыя цудатворнай іконай Божай Маці – менавіта Бялыніцкі вобраз Багародзіцы абвешчаны Каралевай Беларусі.

Media

Last modified onЧацвер, 10 Красавік 2025 11:36
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.