Logo
Print this page

У Беларусь прыбыў новы Апостальскі нунцый: чаму гэта важна

Прадстаўнік Папы Рымскага правёў першую сустрэчу з біскупамі.

26 чэрвеня ў Мінску адбылася першая сустрэча каталіцкіх біскупаў Беларусі з новым Апостальскім Нунцыем у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупам Іньяцыё Чэфалья, паведаміла Пінская дыяцэзія і апублікавала фота.

Дыпламатычны прадстаўнік Папы Рымскага, «пасол» Ватыкану прадставіў біскупам дакумент Апостальскай Сталіцы аб сваім прызначэнні. Нагадаем, вернікі чакаюць, што менавіта ён узначаліць галоўную Імшу на фэсце ў Будславе.

Таксама вернікі спадзяюцца, што прыбыццё ў Беларусь новага Нунцыя паспрыяе хутчэйшаму вызваленню зняволеных святароў.

«Кожны з прысутных іерархаў мог пагаварыць з Нунцыем і расказаць пра сваю гісторыю, падзяліцца досведам служэння ў Касцёле», – адзначаецца ў паведамленні дыяцэзіі.

Напрыканцы арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, у рэзідэнцыі якога адбывалася сустрэча, пачаставаў гасцей абедам.

Media

Last modified onПятніца, 27 Чэрвень 2025 11:41
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.