Logo
Print this page

У Будславе і Барысаве прадставілі новых пробашчаў

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, які больш за год быў без парафіі, 14 верасня адправіў першую Імшу ў Барысаве.

Цяпер афіцыйна: у каталіцкім Нацыянальным санктуарыі ў Будславе і ў парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве – новыя пробашчы. Як мы паведамлялі раней, будслаўскага пробашча ксёндза Дзмітрыя Дубовіка змяніў ксёндз Аляксей Раманчук, былы пробашч парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве.

На сайце парафіі ў Будславе ўжо з'явілася прозвішча новага пробашча, але паблік санктуарыя пакуль нічога не паведаміў пра падзею. Было толькі публікавана ў сторыс кароткае відэа з ксяндзом Дзмітрыем Дубовікам, які падзякаваў за час свайго служэння тут і пажадаў усім Божага дабраславення. Стала вядома, што святара накіравалі ў парафію ў Шэметава.

А ў Барысаве апублікавалі здымкі з першай святой Імшы новага пробашча ксяндза Уладзіслава Завальнюка, былога шматгадовага пробашча Чырвонага касцёла ў Мінску. Больш за год ён быў без парафіі.

Персанальныя змены сярод святароў здзейсніў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

Last modified onАўторак, 16 Верасень 2025 14:23
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.