Найменшы ў самым маленькім касцёле: у Беларусі з'явіўся новы арган
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Ён усталяваны ў адзіным у краіне храме з тытулам святога Валянціна.
У Беларусі з'явіўся новы арган – ён усталяваны ў каталіцкім храме святога Валянціна ў Смалявічах. Упершыню інструмент загучаў на нядзельнай святой Імшы 16 лістапада, паведаміў на сваёй старонцы арганазнаўца Аляксандр Бурдзялёў, аўтар і мастацкі кіраўнік штогадовага фестывалю Ars Magna Organi.
«Мабыць, у Беларусі гэта самы маленькі касцёл з духавым арганам, і самы маленькі спраўны арган. Для невялікага аб'ёму касцёла гэтага інструмента больш чым дастаткова. Ён добра падыходзіць для суправаджэння Імшы і для акампанементу і генерал-басу ў ансамблевых спалучэннях», – пракаментаваў эксперт.
Інструмент выраблены нямецкай фірмай Paschen, ён не новы і быў дастаўлены ў Смалявічы ў разабраным выглядзе, а затым змантаваны.
Нагадаем, касцёл святога Валянціна – адзіны храм з такім тытулам у Беларусі.
Такім чынам, пасля таго, як у ліпені арган з'явіўся ў касцёле ў Лагішыне, інструмент у Смалявічах стаў, імаверна, 125-м дзейным арганам у Беларусі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
Загадкавую капліцу пабудавалі на Міншчыне. Што пра яе вядома?
-
Колькі ахвяруюць за хрост у касцёле, абмеркавалі ў Гродне
-
Пачынаецца новы этап рэканструкцыі Чырвонага касцёла ў Мінску. Пра што гэта сведчыць?
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі дзяржаўнага клубу, але па-свойму