У касцёлах Беларусі пройдзе фестываль арганнай музыкі – усе канцэрты бясплатныя
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Апублікаваны падрабязны расклад арганнага фестывалю, які пачнецца 25 траўня.
V фестываль акадэмічнай арганнай музыкі Ars Magna Organi пройдзе з 25 траўня па 28 верасня ў 7 касцёлах Беларусі (Пінск, Лагішын, Ружаны, Мядзведзічы, Іванава, Навагрудак, Іўе).
Як паведаміў на сваёй старонцы аўтар і мастацкі кіраўнік фестывалю Аляксандр Бурдзялёў, сёлета фестываль будзе складацца з 68 канцэртаў, якія будуць выкананы на 5 гістарычных арганах Беларусі, адным сучасным аргане і адным электрааргане. Уваход на ўсе канцэрты фестывалю вольны.
Адкрыццё арганнага фестывалю адбудзецца ў Пінскім катэдральным касцёле, дзе запланаваныя 23 канцэрты арганнай і камернай музыкі, якія пройдуць з 25 траўня па 28 верасня на другім па велічыні гістарычным аргане Беларусі 1836/1935 года пабудовы.
Будуць дадзены канцэрты высокай акадэмічнай музыкі і на адзіным у Беларусі барочным аргане, які знаходзіцца ў касцёле Святой Тройцы ў Ружанах. Тут пачнуцца выступы 14 чэрвеня.
Падрабязны расклад, інфармацыю пра ўдзельнікаў канцэрту і арганы глядзіце ніжэй на старонцы фестывалю.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»
-
Як гучыць Бах на 100-гадовым аргане ў драўляным беларускім касцёле, паказала парафія
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?
-
Да адкрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску засталося паўгода? Што пра гэта думаюць вернікі