Logo
Print this page

Рэдкі прыклад: праваслаўны хор спявае на беларускай, украінскай ды іншых мовах

Рэгент хору, жонка семінарыста, вядзе свой паблік на беларускай мове.

А вы чулі, як спявае па-беларуску праваслаўны дзіцячы хор? Гэта ўнікальны прыклад з Гродзеншчыны, які мы заўважылі ў Threads. Рэгент хору Альжбета Пергунова пачала весці свой паблік на беларускай мове яшчэ да таго, як гэта стала трэндам, і не атрымлівала тады ніякіх рэакцый. А цяпер – набірае папулярнасць і выкладае запісы свайго хору «Сёмушкі» Троіцкага сабору Слоніма.

Паколькі беларуская мова – рэдкасць для Беларускай праваслаўнай царквы, распавядаем пра гэта як пра пазітыўны прыклад з жыцця праваслаўных.

Старонка хору таксама вядзецца па-беларуску, а ў ягоным рэпертуары ёсць і украінская калядка «Нічка та ясная», якую нядаўна выконвалі ў храме, і песні народаў Польшчы, Іспаніі, Расіі, Сербіі ды іншых краін.

Альжбета – жонка студэнта Мінскай духоўнай семінарыі Аляксандра, разам з якім яны падарожнічаюць. Цікавае супадзенне (ці не?): іх сумеснае фота з Гродна набрала 200 сардэчак, а з Масквы – толькі 4.

На першым відэа ніжэй – царкоўны кант «У Жыровіцах з'явілась».

Media

Last modified onАўторак, 27 Студзень 2026 15:43
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.