Ні ў Маскве, ні ў Мінску, ні ў Заслаўі праваслаўнае духавенства не ўдзельнічала ў малітве аб адзінстве хрысціян
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Толькі ва Украіне да ініцыятывы далучыліся праваслаўныя – але не УПЦ Маскоўскага патрыярхату, а ПЦУ.
Сёлета ўпершыню ні ў адной каталіцкай парафіі Беларусі святары Праваслаўнай царквы не ўдзельнічалі ў экуменічным набажэнстве з нагоды Тыдня малітвы аб адзінстве хрысціян. Такой жа была сітуацыя ў Расіі, дзе малітвы з прадстаўнікамі іншых канфесій прайшлі ў Маскве і іншых гарадах без праваслаўнага духавенства (акрамя Калінінграда).
Толькі ва Украіне да ініцыятывы далучыліся праваслаўныя – але не УПЦ Маскоўскага патрыярхату, а ПЦУ, архіепіскап якой удзельнічаў у набажэнстве ў касцёле святога Мікалая ў Кіеве [на фота].
Экуменічнае спатканне ў Заслаўі з удзелам арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча, увогуле не адбылося, як даведаліся вернікі. Яно было анансаванае на 25 студзеня. У гэты дзень іерарх цэлебраваў у касцёле святую Імшу, пасля якой была запланаваная малітва аб адзінстве хрысціян, на якую запрашалі прадстаўнікоў іншых канфесій.
Летась менавіта ў Заслаўі, а не ў Мінску ладзілі экуменічнае набажэнства, у якім удзельнічаў святар мясцовага праваслаўнага прыходу і арцыбіскуп Кандрусевіч. Тады паведамлялася, што з 2025 году арганізатары вырашылі праводзіць экуменічнае набажэнства не ў сталіцы, а ў розных парафіях архідыяцэзіі, каб уключыць іх у гэту ініцыятыву.
Аднак у 2026 годзе малітву аб адзінстве хрысціян зноў правялі ў мінскай архікатэдры – пры ўдзеле свецкага верніка БПЦ, а не святара. Планавалася экуменічная сустрэча і ў Заслаўі, як і летась, з запрашэннем праваслаўнага святара. Але набажэнства было адменена – вернікі могуць здагадвацца аб прычыне.
Тое, што ва ўсіх трох краінах прадстаўнікі Маскоўскага патрыярхату не ўдзельнічалі разам з католікамі ў малітве аб адзінстве хрысціян, можа сведчыць аб тым, што гэта было цэнтралізаваным рашэннем, прынятым у Маскве.
Адзначым, што экуменічнае мерапрыемства было таксама ў Гродне, дзе праваслаўны святар прысутнічаў, але не ўдзельнічаў у набажэнстве, а толькі зачытаў прывітанне ад архіепіскапа мясцовай праваслаўнай епархіі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці