«Не будзем баяцца перамен». Пасол Ватыкана сустрэўся з моладдзю Мінска
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Іерарх атрымаў салодкія падарункі.
Душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арганізавала 5 лютага сустрэчу ў катэдральным касцеле, падчас якой прачытаў катэхезу Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа.
Прадстаўнік Папы Рымскага, вітаючы мінскую моладзь, адзначыў, што знаходзіцца тут «з жаданнем ісці поруч з вамі і разам слухаць, што кажа нам Божае Слова».
Ён прачытаў катэхезу на тэму «Не дастасоўвайцеся да ментальнасці гэтага свету» і напачатку пажартаваў:
«Калі хто-небудзь пачне пазяхаць, я ўспрыму гэта як знак глыбокага сузірання».
У сваёй прамове прадстаўнік Ватыкана падкрэсліў, што «хрысціянін пакліканы да логікі Божага Валадарства, якая не дамінуе, а служыць: шукае не сваёй карысці, а супольнага дабра».
Ён заклікаў моладзь:
«Не будзем баяцца перамен, бо іх узбуджае Дух. Не будзем баяцца навізны, бо яе нараджае Евангелле. Не будзем баяцца сінадальнасці, бо гэта стыль еднасці. Адкрыем наш розум, адкрыем наша сэрца, адкрыем нашы дзверы – і дазволім логіцы любові і братэрства перамяніць нас».
Моладзь падзякавала іерарху і ўручыла яму салодкія падарункі ад фабрыкі «Чырвоны харчавік». Фота з сустрэчы апублікавала Анастасія Кавалёнак.
Media
Related items
-
Паглядзіце на католікаў у сталіцы Башкартастана – там пабудуюць першы каталіцкі храм
-
Выпускнікі прыйшлі ў касцёлы, каб падзякаваць Богу і папрасіць дабраславення
-
Беларускі біскуп у Польшчы: жыць у згодзе, нягледзячы на палітычную кан'юнктуру
-
140 супраць 8. Болей за ўсіх католікаў працягвае «нараджаць» Гродзенская вобласць
-
Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію