Ва ўмовах вострага недахопу святароў прызначаны пробашчы парафій, дзе служылі польскія ксяндзы
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Да гэтага ў Янаве і Івацэвічах, пасля таго, як парафіі вымушана пакінулі польскія святары, Імшы адпраўлялі толькі па нядзелях.
Праз тры тыдні пасля развітання з пробашчамі ў Янаве і Івацэвічах – польскімі святарамі, якім не дазволілі ўлады працягваць служэнне ў Беларусі – у «асірацелыя» парафіі скіраваныя новыя святары.
Як даведаліся вернікі, пробашчам у Янаве, у санктуарыі святога Андрэя Баболі, прызначаны ксёндз Юрый Дрозд, які апошнія гады служыў вікарыем у Гомелі. Хто яго заменіць, яшчэ невядома вернікам – верагодна, вялікая гомельская супольнасць застанецца пакуль з адным святаром.
Парафію ў Івацэвічах, як мяркуецца, аддадуць ксяндзу Эдуарду Мажаеву, які служыць пробашчам у вёсцы Лясная Баранавіцкага раёна. Адтуль да Івацэвічаў яму давядзецца праязджаць каля 50 км у адзін бок.
Акрамя таго, пробашчам трэба акармляць яшчэ па дзве супольнасці ў іншых населеных пунктах. Пра прызначэнні пакуль не абвешчана афіцыйна.
У Пінскай дыяцэзіі, як паведамлялі яе біскупы, востры недахоп святароў. Некалькім ксяндзам даводзіцца служыць адразу ў 2-3 супольнасцях у аддаленых населеных пунктах.
Да гэтага ў Янаве і Івацэвічах, пасля таго, як парафіі вымушана пакінулі польскія святары, Імшы адпраўлялі толькі па нядзелях – як даведаліся вернікі, сюды прыязджалі пробашчы іншых парафій.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе
-
Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы
-
З Беларусі ўжо выехалі некаторыя польскія святары, якім не працягнулі дазвол. А што з астатнімі?
-
Як спёку перажываюць пілігрымы ў Будслаў: вада, марозіва, малітва