Logo
Print this page

Як спёку перажываюць пілігрымы ў Будслаў: вада, марозіва, малітва

У дні фэсту ў Будславе, 3-4 ліпеня, чакаюцца дажджы і прахалода.

Пад пякучым сонцам і тэмпературай паветра звыш 30 градусаў працягваюць шлях пілігрымы, якія ідуць у Будслаў. Як яны перажываюць спёку ў дарозе, паглядзелі на старонках удзельнікаў пілігрымак у сацсетках.

На фота і відэа відаць, што паломнікі абліваюць адзін аднаго вадой, многія ідуць не толькі ў панамках, але і з хусткамі, каб не апаліць шыю і плечы. Перад выхадам у дарогу – мажуцца крэмамі. Арганізатары ратуюць пілігрымаў марозівам, якое час ад часу падвозяць проста на трасу.

Цяпер у Будслаў ідуць ужо каля 10 пілігрымак з розных месцаў Беларусі. 29 чэрвеня выправіліся ў шлях паломнікі з Мінска і Полацка, прычым апошнія, замест спёкі, трапілі раніцай под дождж.

Паводле прагнозу надвор'я спёка пратрымаецца да серады, затым пачнуцца ападкі, і ў дні фэсту ў Будславе, 3-4 ліпеня, таксама чакаюцца дажджы і прахалода.

Media

Last modified onПанядзелак, 29 Чэрвень 2026 14:17
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.