Дзеля пілігрымкі прапусціла выпускны – ці не пайсці зноў? Беларуска задалася пытаннем пра паломніцтвы ў Будслаў
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Падрабязнай інфармацыі аб пілігрымках няма ў адным месцы – гэта праблема.
Маладая мама, каталіцкая верніца ўзняла ў сацсетцы тэму недахопу інфармацыі аб пешых паломніцтвах у Будслаў, якія штогод стартуюць у канцы чэрвеня – пачатку ліпеня.
«Было б выдатна, калі б хаця б на асноўным каталіцкім сайце быў спіс пілігрымак у Будслаў з кіламетражам, колькасцю дзён, умовамі (начлег, ежа), хто вядзе і ў чым яе асаблівасць (посная, моладзевая ці наадварот, спакойная, для тых, хто не любіць шум і двіж)», – напісала музыказнаўца Жанна Грамбоўская.
Яна патлумачыла, што «ўпершыню задумалася праз шмат гадоў: ці не пайсці з кім-небудзь». Але Жанна ведае толькі самыя «распіяраныя» пілігрымкі і тыя, у якіх была сама.
Яна распавяла, што 10 гадоў таму прапусціла ўручэнне чырвонага дыплома і выпускны ў каледжы дзеля пілігрымкі. Цяпер адзіная перашкода для яе – праблемы са здароўем, таму не кожнае паломніцтва падыдзе.
Быццам адказ на запыт Жанны рэсурс Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі веснік» апублікаваў падборку пілігрымак, але толькі з Віцебшчыны. У анонсе ёсць кароткае апісанне некаторых паломніцтваў.
Напрыклад, пра пілігрымку з Паставаў сказана, што гэта «прапанова для тых, хто шукае кароткага, але глыбокага духоўнага рыўка». А маршрут з Віцебска «падыходзіць для тых, хто гатовы да сур'ёзнай духоўнай і фізічнай працы».
Аднак больш падрабязнай інфармацыі пра гэтыя і іншыя пілігрымкі сапраўды няма ў адным месцы – звесткі пра кожнае паломніцтва даводзіцца шукаць у сацсетках, на сайтах, што з'яўляецца праблемай для жадаючых адправіцца ў шлях.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе
-
Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы
-
З Беларусі ўжо выехалі некаторыя польскія святары, якім не працягнулі дазвол. А што з астатнімі?