Тысячу кіламетраў у знакаміты Санцьяга-дэ-Кампастэла прайшоў рэктар Гродзенскай семінарыі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Гэта адзін з самых працяглых і старажытных маршрутаў Каміно-дэ-Сант'яга.
Рэктар каталіцкай духоўнай семінарыі ў Гродне ксёндз Ян Раманоўскі прайшоў пешшу шлях да сабора святога Якуба ў Санцьяга-дэ-Кампастэла ў Іспаніі.
Як ён паведаміў у сацсетцы, у знакамітае месца паломніцтва да магілы апостала Якуба ён ішоў шляхам Via de la Plata з Севільі. Гэта адзін з самых працяглых і старажытных маршрутаў шляху святога Якуба (Каміно-дэ-Сант'яга), які складае 1 тысячу кіламетраў.
Святар падзяліўся ўражаннямі:
«Адзін з самых цяжкіх досведаў пілігрымавання ў многіх вымярэннях: фізічным, ментальным і духоўным. Аднак, як аказалася, вельмі неабходны! Дзякуй Богу за гэты час ласкі, цішыні, малітвы і зразумення многіх спраў».
Выглядае, што рэктар семінарыі ішоў увесь час адзін у індывідуальнай пілігрымцы. Звычайна Via de la Plata займае 35-45 дзён. Раней, падчас навучання ў Іспаніі, ксёндз Ян Раманоўскі таксама пілігрымаваў у Санцьяга, але іншымі шляхамі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
У Мінску пасля 200 дзён зняволення судзяць каталіцкага святара
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю
-
У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Канцэрты ў касцёле Брэста не адмянілі. Біскупы прамаўчалі, арганізатары патлумачылі сваю пазіцыю