Logo
Print this page

У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла. Якім ён будзе?

Гэта доўгачаканы для брэсцкіх католікаў храм.

Рыма-каталіцкая парафія святога Казіміра ў Брэсце паказала месца пад будаўніцтва храма. На відэа пробашч паведаміў, што этап выраўноўвання і трамбоўкі пляцоўкі ўжо завершаны. Участак падрыхтавалі да наступнага этапу: закладкі падмурка.

На пытанне аб тэрмінах будаўніцтва святар адказаў, што гэта працэс няхуткі і цяпер «абмяркоўваецца пачатак будаўнічых прац».

Касцёл разлічаны на 200 чалавек і будзе ўзведзены ў Паўднёва-Заходнім мікрараёне №3.

Гэта доўгачаканы для брэсцкіх католікаў храм. Яшчэ ў 2019 годзе быў прэзентаваны яго праект і праведзены грамадскія абмеркаванні. Тады паведамлялася, што на ўчастку плошчай 0,70 га плануецца размясціць храм, гаспадарчы блок, нядзельную школу, дзіцячыя пляцоўкі.

Толькі цяпер у парафіі з'явілася магчымасць пачаць будаўніцтва.

Media

Last modified onЧацвер, 27 Жнівень 2026 14:31
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.