Logo
Print this page

У Мінску пасля 200 дзён зняволення судзяць каталіцкага святара

Суд адбываецца ў закрытым рэжыме.

Як даведаліся каталіцкія вернікі Беларусі, на гэтым тыдні ў Мінску адбываецца суд па крымінальнай справе пробашча парафіі ў Альковічах Вілейскага раёну ксяндза Анатоля Парахневіча.

Суд праходзіць у закрытым рэжыме, ніякай афіцыйнай інфармацыі на гэты конт няма. Як мы паведамлялі, святара затрымалі больш за паўгады таму, у сярэдзіне сакавіка – ён правёў у зняволенні ўжо звыш 200 дзён. За гэты час ксёндз адзначыў сваё 66-годдзе і 31-ю гадавіну святарскага пасвячэння.

Паводле звестак вернікаў, святара ўтрымліваюць у СІЗА КДБ і абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве». Пра яго справу нічога не паведамлялася, але ў вернікаў ёсць версія, што стала падставай для пераследу, які яны лічаць несправядлівым.

У апошнія месяцы вернікі не атрымлівалі ніякай інфармацыі пра стан святара і ход следства. Тых, хто мае якія-небудзь звесткі, у тым ліку аб прысудзе, просім напісаць у асабістыя паведамленні ці пакінуць каментар на сайце [ён не будзе апублікаваны].

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.