Папа: перамагчы зло можна дабром, праўдай і прыгажосцю
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Кульмінацыяй душпастырскага візіту Святога Айца ў італьянскую Калабрыю стала Эўхарыстыя на ўзбярэжжы Іанічнага мора, у мястэчку Сібары.
У сваёй гаміліі Папа распавёў пра неад’емныя аспекты жыцця хрысціянскага народа: пашану да Езуса Эўхарыстычнага і крочанне разам з Ім. Францішак нагадаў, што для хрысціян самай высокай пашаны варты толькі Бог, а не такія ідалы, як грошы, славалюбства, пыха і ўлада. Вера ў Хрыста, паводле яго, становіцца сапраўднай калі вернікі крочаць за Ім і з Ім, намагаючыся спаўняць на практыцы Ягоную запаведзь:
“Як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго”. Пантыфік заклікаў сведчыць аб канкрэтнай салідарнасці з братамі, асабліва найбольш патрабуючымі справядлівасці, надзеі і пяшчоты. “Вы, дарагая моладзь, не дазвольце скрасці вашу надзею! Аддаючы пашану Езусу ў вашых сэрцах і прабываючы ў адзінстве з Ім будзьце здольнымі супрацьстаяць злу, несправядлівасці, насіллю сілай дабрай, праўды і прыгажосці”, - пажадаў на развітанне Папа.
Related items
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
Беларусы паказваюць атмасферу на Юбілеі моладзі ў Рыме
-
У Беларусь прыбыў новы Апостальскі нунцый: чаму гэта важна
-
Папу Рымскаму нечакана патэлефанаваў прэзідэнт РФ – у Ватыкане пракаментавалі