BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа Рымскі блаславіў копію галоўнага духоўнага сімвала Гродна

Адну з копій Анджэй Пачобут перадаў Святому Айцу, а другую копію папрасіў блаславіць, адзначыўшы, што «яна вернецца са мной у Гродна».

Гродзенскі журналіст і прадстаўнік аб'яднання палякаў Анджэй Пачобут 2 верасня сустрэўся ў Ватыкане з Папам Львом XIV і арцыбіскупам Полам Галахерам, сакратаром па сувязях з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Гэта адбылося пасля агульнай аўдыенцыі Пантыфіка, у якой удзельнічаў Анджэй Пачобут. Падчас размовы з Папам Рымскім ён трымаў у руках копію цудатворнага абраза Маці Божай Кангрэгацкай (студэнцкай), якая знаходзіцца ў катэдральным касцёле Гродна.

На сваёй старонцы ў сацсетцы Анджэй Пачобут патлумачыў:

«Гэты абраз ужо больш за 360 гадоў застаецца адным з найважнейшых духоўных сімвалаў нашага Гродна. Гэта таксама незвычайны сімвал сувязі Гродна з Рымам — горадам, з якога да нас прыйшоў вобраз Марыі».

Журналіст паведаміў, што адну з копій гэтага абраза ён перадаў Святому Айцу, а другую копію папрасіў блаславіць, адзначыўшы, што «яна вернецца са мной у Гродна».

Таксама ён папрасіў у Папы Рымскага блаславення для ўсёй Беларусі. Анджэй Пачобут больш за 5 гадоў знаходзіўся ў зняволенні ў Беларусі па палітычна матываваных абвінавачваннях.

Media

Last modified onЧацвер, 03 Верасень 2026 11:46
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць