Logo
Print this page

Няхай Бог дабраславіць на летні адпачынак - САЙТ У ВОДПУСКУ

Даверцеся Богу, бо Ён - адзіны, хто ведае нашу будучыню.

Адміністрацыя сайта сыходзіць у невялікі адпачынак, сайт часова не будзе абнаўляцца. Хай ўсіх наведвальнікаў нашага сайта Бог дабраславіць на гэтыя апошнія дні лета! Жадаем, каб ваш адпачынак быў цікавым, радасным і насычаным! Падчас летніх паездак не забывайце харчавацца Словам Божым і наведваць Набажэнствы хоць бы раз у тыдзень. Калі ў тых месцах, дзе вы будзеце адпачываць, не знойдзеце каталіцкай царквы, святары раяць: слухаць Слова і ўдзельнічаць у Літургіях можна і ў праваслаўным храме.

Кагосьці гэтым летам будуць чакаць непрыемныя сюрпрызы. Магчыма, хвароба сарве запланаваны адпачынак, хтосьці не паступіць у ліцэй або універсітэт. Не адчайвайцеся! Даверцеся Богу, бо Ён - адзіны, хто ведае нашу будучыню. Ён вельмі любіць кожнага з нас і вядзе сваімі шляхамі. Усе дрэннае Гасподзь можа перавярнуць у добрае. Рабіце ўсё, што залежыць ад вас, давяраючы вынік Яму. Калі мы, добрасумленна стараючыся, не атрымаем тое, што чакалі, будзем упэўненыя: Гасподзь падрыхтаваў для нас нешта яшчэ лепшае!

Last modified onПанядзелак, 08 Жнівень 2016 16:25
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.