Logo
Print this page

У Беларусі ўпершыню пройдзе міжнародны аўтапрабег Ананімных Алкаголікаў

У Гомелі ды іншых гарадах правядуць круглыя сталы з удзелам святароў, лекараў, сацработнікаў і прадстаўнікоў улады.

Па дасягнутай папярэдняй дамоўленасці, у сакавіку ў Беларусь прыедуць з аўтапрабегам каля 20 членаў супольнасці Ананімных Алкаголікаў з Кіева. На беларуска-ўкраінскай мяжы да гасцей плануюць далучыцца на сваіх машынах мясцовыя сябры АА.

Аўтапрабег пройдзе праз Гомель, Магілёў, Віцебск, Мінск і раённыя цэнтры, дзе збіраюцца групы Ананімных Алкаголікаў. Удзельнікі аўтапрабегу плануюць правесці ў кожным горадзе круглыя сталы з лекарамі, святарамі, сацыяльнымі работнікамі і прадстаўнікамі ўлады з мэтай данесці ідэі АА па рашэнні праблем алкагалізму. Таксама ўдзельнікі аўтапрабегу наведаюць мясцовыя наркалогіі.

Ва Украіне правядзенне такіх акцый ужо стала традыцыяй. Аўтапрабег па Беларусі пройдзе ўпершыню.

У Гомелі АА ладзяць рэгулярныя сустрэчы ў саццэнтрах і рыма-каталіцкай царкве. Пры падтрымцы такіх груп узаемадапамогі алкаголікі са стажам застаюцца цвярозымі ўжо на працягу многіх гадоў.

Чытайце таксама ўсе навіны пра гомельскіх Ананімных Алкаголікаў >>>

Last modified onЧацвер, 10 Студзень 2013 17:03
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.