BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Беларусы Вільні маліліся на роднай мове ля сусветна вядомага абраза

У межах Тыдня Божай Міласэрнасці адбылася святая Імша на беларускай мове [+відэа з моцным казаннем, у якім святар распавёў, чаму варта пазбаўляцца ад менталітэту жабрака і патлумачыў сутнасць Божай Міласэрнасці]

У санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Вільні, пры сусветна вядомым цудадзейным абразе, 4 красавіка адбылася святая Імша на беларускай мове – у межах Тыдня Божай Міласэрнасці, які цяпер праходзіць у гэтым храме літоўскай сталіцы.

Пробашч беларускай парафіі ў Вільні айцец Арыюш Малыска падзякаваў літоўскаму духавенству за магчымасць маліцца пры цудадзейным абразе на роднай мове і запрасіў да супольнай малітвы мясцовых беларусаў.

Падчас святой Імшы, якую цэлебраваў айцец Арыюш, ён прамовіў моцнае казанне, відэа з якім апублікавана на канале санктуарыя (глядзіце ніжэй). У казанні святар раскрыў вобраз жабрака, якога аздаравілі Пётр і Ян і патлумачыў, чаму варта пазбаўляцца ад менталітэту жабрака. Езус вяртае чалавеку годнасць – у гэтым выражаецца Божая Міласэрнасць, падкрэсліў айцец Арыюш:

«Калі жабрак устаў на ногі, ён не толькі змог пачаць хадзіць, але і глядзець проста ў вочы іншым людзям, а не знізу ўгару, атрымаў магчымасць бачыць далягляд. «Устань і хадзі» – азначае «стань чалавекам» (...) У Езусе Хрысце – мы ўсе дзеці Бога, мы роўныя».

Святая Імша па-беларуску прайшла ў святыні Божай Міласэрнасці ўжо ў другі раз – упершыню гэта адбылося ў 2023 годзе. А сёлета Эўхарыстую на беларускай цэлебравалі ў віленскім архікатэдральным саборы.

Нагадаем, эскіз абраза Божай Міласэрнасці знаходзіцца ў адным з касцёлаў Беларусі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

Last modified onСерада, 03 Красавік 2024 17:52
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць