Logo
Print this page

Хэнд-мэйд да Калядаў прапануюць у Гомелі законніцы

Маленькія яслі Ісуса з прыродных матэрыялаў створаць настрой свята і зробяць дух Раства больш адчувальным.

Надыходзіць час упрыгожваць свой дом да свята Нараджэння Хрыстовага - гэта значыць, не толькі ставіць святочную елку, але і Калядную батлейку, асабліва, калі ў сям'і ёсць дзеці. Самыя простыя яслі, фігуркі Святой Сям'і, пастушкоў і Трох каралёў лепш за ўсё зрабіць разам са сваімі дзецьмі, але можна іх і набыць.

Каталіцкія законніцы з Кангрэгацыі сясцёр місіянерак Святога сямейства, якія служаць у Баранавічах, зрабілі маленькія батлейкі з прыродных матэрыялаў і прапануюць свой хэнд-мэйд гомельцам. Набыць вырабы з яслямі Дзіцяткі Ісуса можна ў гомельскім касцёле кожную нядзелю да і пасля двух першых святых Імшаў. Прапанаванае ахвяраванне за выраб - ад 35 да 55 тысяч рублёў у залежнасці ад памеру і складанасці ясляў.

Наогул, традыцыю калядных батлеек зарадзілася ў сярэднія вякі і бытавала ў многіх хрысціянскіх краінах. Батлейкі відазмяняліся, яны былі велізарныя (у чалавечы рост) і зусім невялікія. Такія маленькія хатнія батлейкі ствараюць настрой свята, робяць дух Раства больш адчувальным.

Last modified onСерада, 10 Снежань 2014 11:38
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.