Logo
Print this page

Сустрэча моладзі ў Гомелі: песні, сцэнкі, стасункі і малітва [фота, відэа]

На рэкалекцыях размаўлялі пра грэх, крывадушнасць, ідалапаклонства, пра сэнс ахвяры Хрыста, малітвы і любоў.

9 лютага ў Гомелі ўпершыню прайшла епархіяльная сустрэча для моладзі. На рэкалекцыях сабраліся больш за 60 хлопцаў і дзяўчат ва ўзросце ад 12 да 30 гадоў. Для удзелу ў сустрэчы прыехалі таксама маладыя каталікі з Баранавічаў, Жлобіна, Петрыкава, Светлагорска, Рагачоўскага раёна.

Школьнікі, студэнты і працуючыя маладыя людзі з жывой цікавасцю ўдзельнічалі ў духоўных практыкаваннях, бо рыхтавалі сустрэчу іх аднагодкі - моладзь з гомельскай парафіі і малады вікарый ксёндз Дамінік. Аб граху, рэлігійнай крывадушнасці, ідалапаклонстве ў сучасным свеце, пра сэнс ахвяры Хрыста, малітву і любоў з моладдзю гаварылі на мове яркіх і крэатыўных сцэнак і відэапрэзентацый. Моладзь працавала ў групах, разважаючы над сваімі асабістымі зносінамі з Богам, спявала і танчыла.

Пасля катэхезы аб пакаянні і прабачэнні, пабудаванай на прыпавесці аб Блудным сыне, была магчымасць споведзі. Сустрэча завяршылася сузіраннем Святых Дароў, Эўхарыстыяй і малітвай перад прывезенай у Гомель копіяй цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай.

 

Media

Last modified onНядзеля, 10 Люты 2013 13:36
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.