Святары наведваюць з «калядой» дамы каталікоў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (2)
Абрад асвячэння жылля і малітва праводзяцца для выгнання злога духу і Божага дабраславення для сям'і.
Традыцыйна ў пачатку года каталіцкія святары наведваюць сваіх парафіянаў з пастырскім візітам, падчас якога асвячаюць іх дамы і кватэры, моляцца за сям'ю. Падчас «каляды» гомельскі пробашч айцец Славамір Ласкоўскі і вікарый парафіі айцец Кшыштаф Запала наведалі ўжо дзесяткі сем'яў. Парафіян з Савецкага раёна наведвае біскуп Казімір Велікаселец, які аднаўляе там парафію Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Дом трэба асвячаць як мінімум раз у год, кажуць святары. Па-першае, таму, што ў доме можа жыць злы дух, якога трэба выгнаць. А па-другое, каб прасіць Госпада аб дабраславенні гэтай сям'і, аб дапамозе Хрыста ў іх жыцці.
Абрад асвячэння жылля складаецца з невялікай малітвы святара разам з гаспадарамі дома і акрапленнем яго асвячонай вадой. Пасля чаго, традыцыйна, святара запрашаюць за стол, за вячэрай ён гутарыць пра духоўнае жыццё сям'і.
Запіс на асвячэнне жылля працягваецца, кожны можа запрасіць дадому святара.
Related items
-
Каталіцкія парафіі Беларусі наведае прадстаўнік супольнасці Тэзэ
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах