Logo
Print this page

Віншуем з імянінамі біскупа Казіміра!

Жадаем нашаму пастыру Божай ласкі і дапамогі ў справе адраджэння парафіі Ўнебаўзяцця Божай Маці ў Гомелі.

Штогод 4 сакавіка Каталіцкі Касцёл адзначае Дзень Святога Казіміра (1458-1484) - літоўскага княжыча і каралевіча, які ў 17 стагоддзі быў абвешчаны патронам Вялікага княства Літоўскага. У гэты дзень таксама адзначаюць імяніны тыя, хто названы Казімірам, у тым ліку дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі, які жыве і служыць у Гомелі, Казімір Велікаселец.

Віншуючы свайго дарагога біскупа з імянінамі, жадаем яму Божай ласкі і дароў Духа святога, а таксама дапамогі Госпада ў справе адраджэння парафіі Ўнебаўзяцця Божай Маці ў Гомелі і хутчэйшага пачатку будаўніцтва новага касцёла.

Дарэчы, хутка біскуп Казімір адзначыць сваё 70-годдзе, а цяпер ён праводзіць вялікапосныя рэкалекцыі ў розных парафіях.

Last modified onСерада, 04 Сакавік 2015 22:56
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.