Дзеля абрання Папы гомельскія каталікі ўступілі ў строгі пост
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Па вечарах вернікі збіраюцца ў храме на малітву на святым Ружанцы ў інтэнцыі абрання Пантыфіка.
12 сакавіка, з пачаткам у Рыме канклава, гомельскія каталікі сабраліся ў храме і разам маліліся на святым Ружанцы ў інтэнцыі абрання Пантыфіка. Такія малітоўныя сустрэчы будуць ладзіцца і ў наступныя вечары. Такім чынам парафіяне прымаюць удзел у вялікай і лёсавызначальнай для ўсяго свету падзеі.
Таксама многія вернікі вырашылі трымаць строгі пост на час канклава і часцей самастойна маліцца за кардыналаў-выбаршчыкаў.
Нагадаем, 115 кардыналаў зачыніліся ў Сікстынскай капэле, каб выбраць новага Папу Рымскага. Аб выніках канклава перыядычна свету паведамляе белы або чорны дым, які пускаюць з трубы капэлы. Для абрання Папы неабходна, каб кандыдат набраў як мінімум 77 галасоў. Пакуль гэтага не адбудзецца, галасаванні будуць паўтарацца.
Related items
-
Пад Мінскам плануюць пабудаваць новы касцёл – якім ён будзе
-
Ліквідавана арганізацыя, але не супольнасць. Як жывуць парафіі, якія не прайшлі рэгістрацыю
-
Ля храма Труны Гасподняй упалі аскепкі іранскай ракеты: базіліку могуць не адкрыць да Вялікадня
-
«Каб вайной не ішоў брат на брата». У Мінску католікі зладзілі набажэнства-перфоманс
-
Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм