Расклад Імшаў у Вялікі тыдзень і на Пасху ў Гомелі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Таксама вернікаў-уніятаў запрашаюць на Велікодную Боскую Літургію ў суботу, 4 красавіка.
Магчымасць споведзі перад Вялікаднем у гомельскай рыма-каталіцкай царкве будзе ў панядзелак, аўторак і сераду да і пасля Імшы.
У чацвер у 10.00 адбудзецца святая Імша Мірра, падчас якой біскуп Казімір Велікаселец прыме абнаўленне абяцанняў ад святароў, што служаць у Гомельскай вобласці, і асвяціць алей для хросту і для памазання хворых.
З вячэрняй Службы Вялікага Чацвярга пачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум, падчас якога перажываем Велікодную Таямніцу нашага Госпада Ісуса Хрыста - Яго адкупляльную смерць і ўваскрасенне.
Чацвер Апошняй Вячэры, 2 красавіка, - святая Імша ў 19.00. Вялікая Пятніца, 3 красавіка, - Ранішнія хвалы ў 8.00, Крыжовы Шлях у 15.00, Літургія Мукі Гасподняй ў 19.00. Вялікая Субота, 4 красавіка, - Ранішнія хвалы ў 8.00. Дабраславенне пасхальнай ежы з 9.00 да 13.00 (праз кожныя паўгадзіны).
Усяночнае Велікоднае Чуванне пачнецца 4 красавіка ў 23.00. У Велікоднае Уваскрасенне Гасподняе, 5 красавіка, святая Імша пройдзе ў 9.00 і ў 12.00. Не будзе святой Імшы ў 17.00.
Грэка-каталіцкі (уніяцкі) прыход Трох свяціцеляў запрашае вернікаў на Велікодную Боскую Літургію ў суботу, 4 красавіка, у 16.30. Служба пройдзе ў катэхетычнай залі касцёла.
Related items
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі
- Такі падарунак – толькі ад байкераў. Мотасезон яны адкрылі ў касцёле
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу