Logo
Print this page

Суботнік на старадаўніх гомельскіх могілках правялі юдэі і хрысціяне - ФОТА

Могілкі былі практычна цалкам зарослымі, але пасля трохгадовай грамадскай акцыі іх здолелі прывесці ў парадак.

18 красавіка - калі ў Беларусі быў прызначаны Рэспубліканскі суботнік - у Гомелі прайшоў наступны этап добраўпарадкавання Прудкоўскіх могілак. Такі своеасаблівы міжканфесійны суботнік правялі Гомельская юдэйская рэлігійная супольнасць «Бэйт Яакаў», абласная габрэйская супольнасць «Ахдут», дзяржаўнае прадпрыемства «Гомельскі спецкамбінат» і хрысціянскія вернікі, у тым ліку скаўты гомельскай рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці.

Прадстаўнікі розных канфесій працавалі разам, каб аддаць даніну павагі продкам, паслужыць на карысць горада і зрабіць крок да адзінства. 

Гэта была ўжо трэцяя і, як мяркуецца, заключная акцыя па добраўпарадкаванню старадаўніх могілак. Тут пахаваныя як юдэі, так і хрысціяне, таксама на могілках размешчаны салдацкія магілы пад чырвонай зоркай. Дзесяткі помнікаў на могілках, дзе пахаванні вяліся ў 20-70 гадах мінулага стагоддзя, былі разбураны вандаламі і часам, могілкі былі практычна цалкам зарослымі, але пасля трохгадовай грамадскай акцыі іх здолелі прывесці ў парадак.

Last modified onСубота, 18 Красавік 2015 16:00
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.