Logo
Print this page

У Гомелі прайшла Пасхальная сустрэча моладзі: рызыкні даверыцца Хрысту [фота, відэа]

На рэкалекцыях прапанавалі зірнуць на сябе з боку праз прыпавесці і тэатральныя сцэнкі, умацаваць дух у гульнях, хрысціянскіх песнях, у жывых зносінах і малітве.

На Велікодным тыдні ў гомельскай рыма-каталіцкай парафіі прашлі духоўныя практыкаванні для моладзі «Рызыкні сустрэцца з Богам». Рэкалекцыі правёў вікарый парафіі, малады ксёндз Дамінік. Маладыя людзі змаглі зірнуць на сябе з боку праз прыпавесці і тэатральныя сцэнкі, умацаваць дух адзінства ў гульнях і хрысціянскіх песнях, у жывых зносінах і малітве.

"На сустрэчы сабраліся школьнікі, студэнты і больш старэйшая моладзь не толькі з Гомеля, але і з Рэчыцы, Светлагорска, Жлобіна і Нараўлянскага раёна. На рэкалекцыях ксёндз Дамінік шмат казаў пра давер да Хрыста, аб тым, што ў кожнага чалавека ёсць свой план на ўласнае жыццё. Але важна, каб усе шукалі план Божы - бо толькі Гасподзь ведае, як зрабіць кожнага сапраўды шчаслівым. Маладыя людзі ўбачылі добрае відэасведчанне аб даверу да Бога вядомага музыкі гурта «KORN».

 

Media

Last modified onСубота, 06 Красавік 2013 21:52
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.