«Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Пілігрымы, якія сабраліся напярэдадні вечарам, «разаграваліся» танцамі.
Першае пешае паломніцтва беларускіх католікаў прайшло сёлета 12 траўня — пілігрымы на працягу аднаго дня прайшлі 25 кіламетраў з Пінска ў Лагішын, да санктуарыя Маці Божай Каралевы Палесся, дзе захоўваецца старадаўні цудадзейны абраз Дзіцяткі Езуса і Багародзіцы.
Гэтае паломніцтва штогод адкрывае «сезон пілігрымак», найбольш масавыя з якіх арганізоўваюцца ў канцы чэрвеня — пачатку ліпеня ў Будслаў з розных куткоў Беларусі. Запіс у некаторыя пілігрымкі ўжо пачаўся.
Паломнікі, якія сабраліся ў Пінску напярэдадні, увечары «разаграваліся» танцамі (відэа глядзіце ніжэй). Пілігрымка, у якой удзельнічалі не толькі мясцовыя вернікі, але і групы з іншых гарадоў, у тым ліку з Гомеля, пачалася дабраславеннем, якое ўдзяліў біскуп Пінскі Антоній Дзям'янка.
У Лагішыне пілігрымаў сустрэў кусташ санктуарыя ксёндз Андрэй Шут і акрапіў іх асвячонай вадой. Затым прайшла ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў Пінскі ардынарый.

Абраз Маці Божай Лагішынскай увенчаны папскімі каронамі, яна з’яўляецца галоўнай апякункай Пінскай дыяцэзіі. Дарэчы, закрываецца «сезон пілігрымак» у жніўні фэстам у Лагішыне.
Фота, відэа: гомельскіх пілігрымаў і пінскай парафіі.
Related items
-
Тысячу кіламетраў у знакаміты Санцьяга-дэ-Кампастэла прайшоў рэктар Гродзенскай семінарыі
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?