Logo
Print this page

Упершыню ў Гомелі прайшла працэсія Божага Цела [фота]

Дзеці пасыпалі пялёсткамі кветак дарогу для Езуса, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце.

Святкаванне ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Гасподняй адбылося ў Гомелі ў нядзелю 2 чэрвеня. Пасля першай ранішняй Святой Імшы вакол касцёла прайшоў Хросны ход да чатырох алтароў. На вуліцы былі ўсталяваны тры алтары, ля кожнага з іх, а таксама ля галоўнага алтара ў храме, адбыліся невялікія Набажэнствы.

Такая працэсія прайшла ў Гомелі ўпершыню. Нагадаем, у мінулую нядзелю ў Мінску свята сабрала дзясяткі тысяч вернікаў, якія прайшлі з Хросным ходам па галоўных вуліцах беларускай сталіцы. Падчас працэсіі ў Гомелі дзеці, якія прымалі Першую камунію, пасыпалі пялёсткамі кветак дарогу для Езуса, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце.

 

Last modified onНядзеля, 02 Чэрвень 2013 15:06
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.