Logo
Print this page

Калядная сустрэча моладзі: стасункі, песні, малітва [ФОТА]

За святочнай мішурой важна не забыцца пра галоўнага героя ўрачыстасці - Езуса Хрыста.

9 студзеня ў гомельскім каталіцкім Доме міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы прайшла Калядная сустрэча моладзі. У праграме былі святая Імша, абед, гульні, канферэнцыя, сцэнка, а таксама Вігілійны вечар: традыцыйныя стравы, дзяленне аплаткамі, спевы калядак.

На сустрэчы сабраліся амаль 50 маладых людзей з Гомеля, Светлагорска, Рагачова, Мазыра і Нароўлі. Адміністратар гомельскай каталіцкай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі айцец Андрэй Шут, які праводзіў сустрэчу, нагадаў, што за святочнай мішурой важна не забыцца пра галоўнага героя ўрачыстасці - Езуса Хрыста, пра тое, чаму і дзеля чаго Ён прыйшоў у свет: з бязмежнай любові да кожнага чалавека, каб выратаваць яго ад грахоў.

Нагадаем, падчас Адвэнту ўпершыню ў Гомелі прайшло моладзевае свята «Андрэйкі» [ФОТА]

Last modified onНядзеля, 10 Студзень 2016 12:14
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.