Logo
Print this page

Унікальны абраз пэндзля Яна Дамеля, адрэстаўраваны ў Гомелі, вярнулі ў Вішнева [фота]

Падчас урачыстай Імшы адноўлены алтарны абраз асвяціў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.

Некалькі месяцаў у рэстаўрацыйных майстэрнях Гомельскага палацава-паркавага ансамбля доўжыліся працы па аднаўленні унікальнай іконы-карціны пэндзля вядомага беларускага мастака 19 стагоддзя Яна Дамеля. Пасля чаго карціна была выстаўлена ў палацы, а днях ўрачыста вярнулася ў невялікі касцёл Святога Тадэвуша ў вёсцы Вішнева Смаргонскага раёна. Нагадаем, менавіта там абраз Святога Язэпа з Дзіцяткам Езусам знайшоў парафіянін гомельскага касцёла Анатоль Шчучко і прывёз яго на рэстаўрацыю ў Гомель.

Падчас урачыстай Імшы адноўлены алтарны абраз асвяціў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец. А гомельскім рэстаўратарам былі ўручаны афіцыйныя падзякі ад Гродзенскай дыяцэзіі.

 

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.