Logo
Print this page

Пяты гамяльчанін стане каталіцкім святаром

Пасвячэнне Віктара Прыходзька адбудзецца ў Жытоміры 25 чэрвеня.

Вернік гомельскай каталіцкай царквы Віктар Прыходзька, які цяпер вучыцца на 6-м курсе Дыяцэзіяльнай місіянерскай семінарыі «Redemptoris Маter» у Кіеве, будзе пасвечаны ў святары. Нагадаем, у кастрычніку 2015 года гамяльчанін стаў дыяканам.

Святарскае пасвячэнне Віктара Прыходзька, які знаходзіцца на Нэакатэхуменальным шляху, прызначанае на 25 чэрвеня 2016 года і адбудзецца ў Жытоміры. У гэты дзень гомельскія католікі адправяцца ва Украіну, каб прысутнічаць пры гэтай важнай падзеі і павіншаваць Віктара. У той жа час пробашч парафіі нагадвае аб правіле, якое існуе ў Каталіцкай царкве: калі хто-небудзь ведае аб перашкодах для прыняцця сану святара Віктарам Прыходзька, павінен паведаміць пра гэта ў парафіяльнае бюро.

Віктар Прыходзька будзе пятым гомельцам, які стаў каталіцкім святаром. Пакуль з гомельскай рыма-каталіцкай парафіі, утворанай каля 25 гадоў таму, выйшлі ўжо чатыры каталіцкіх святара. Гэта Павел Халяўкін, а таксама чальцы Нэакатэхуменальных суполак Аляксандр Каліноўскі, Аляксандр Драбышэўскі і Генадзь Казлоў. Нядаўна на першы курс семінарыі ў Кіеве паступіў яшчэ адзін гомелец.

Last modified onЧацвер, 28 Красавік 2016 22:17
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.