Гомельскі касцёл адзначыў сваё парафіяльнае свята малітвай і пірам [фота]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (4)
Часціцы мошчаў святога Антонія Падуанскага, якія прывезлі да свята, будуць пастаянна знаходзіцца ў храме.
8 верасня каталікі адзначаюць Нараджэнне Божай Маці, у гонар гэтай падзеі названы гомельскі касцёл. Таму штогод гэты дзень мясцовыя каталікі праводзяць асабліва ўрачыста.
Падчас святочнай Імшы дэкан Гомельскага дэканата, светлагорскі пробашч айцец Тадэвуш Саморэк сказаў:
- Найсвяцейшая Марыя - гэта Тая, Хто рыхтуе для нас пір, і рыхтуе так, каб ніхто не застаўся галодным.
Гомельскі пробашч айцец Славамір Ласкоўскі дадаў:
- У Панны Марыі трэба вучыцца слухаць Слова Бога, так як Яна гэта рабіла.
Таксама пробашч заклікаў шлюбныя пары браць прыклад у Марыі з Язэпам у выхадзе з сямейных крызісаў:
- Калі ёсць праблемы, уступайце ў дыялог з Богам, як гэта рабіла Святое Сямейства.
Пасля Вячэрніх хвалаў вернікі зладзілі ў панадворку касцёла парафіяльную «агапу» - так са старажытнасці называюць агульную трапезу хрысціян першых стагоддзяў. На пір пробашч запрасіў усіх парафіянаў.
Related items
-
Пасля 10 гадоў маўчання зноў атрымаў голас арган у Дзятлаве – вось як ён гучыць
-
Рэдкі выпадак: у раённай лякарні адкрылі каталіцкую капліцу – як яна выглядае
-
«У будні – 2-7 чалавек». Святар з Мінска пераехаў у Магілёў і дзеліцца ўражаннямі
-
Асаблівы выпадак: Папскі нунцый ва Украіне маліўся ля стыхійнага мемарыялу і суцяшаў пацярпелых
-
Самы папулярны хрысціянскі курс? У беларускім Касцёле пашырае ўплыў «Альфа»